У эпіцэнтры свята пачастункі, фотазоны і дзіцячыя забавы

На сялянскія падворках сельгаспрадпрыемстваў раёна прапанавалі прадэгуставаць сваю прадукцыю харчовыя вытворцы “Гама смаку”, камбікормавы і вытворча-харчовы заводы, Клецкі філіял Слуцкага сыраробнага камбіната.

Дзівіцца ж і сапраўды было чаму, бо аформленыя ў беларускім нацыянальным стылі міні-дворыкі вабілі кожны нечым сваім, асаблівым: дзівоснымі рэчамі, палітрамі кветак, смачнымі стравамі. Упэўнены, калі вы прагледзіце гэтыя фотаздымкі, то адразу пажадаеце яшчэ раз туды завітаць і сфатагравацца на фоне рэчаў, якімі карысталіся некалі нашы продкі, ці ўявіць сябе гаспадаром-гаспадыняй шыкоўна прыбранага стала, на імгненне стаць уладальнікам дзівосных курэй  ці парачкі галубкоў, або набраць цэлы ахапак рамонкаў і ўдыхаць яго водар.

А якая шыкоўная лялька ў салодкай вопратцы ва ўвесь чалавечы рост вітала кляччан каля шатра вытворча-харчовага завода! Прыцягвала ўвагу і парачка ласёў унушальных памераў ад Клецкага лясгаса, рабілі здымкі дзяўчаты з дровамі, што дэманстраваліся лясной гаспадаркаў тут жа.